Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч наведаў Жыровіцкі манастыр
16 красавіка 202114 красавіка 2021 года Успенскі Жыровіцкі манастыр наведаў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч.
Госця сустрэлі намеснік манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і памочнік намесніка протаіерэй Дзімітрый Сёмуха.
У рамках рабочага візіту міністр азнаёміўся з праведзенымі работамі па рэканструкцыі манастыра да юбілейных урачыстасцяў у 2020 годзе і працай, якая вядзецца ў цяперашні час у абіцелі, а таксама абмеркаваў з намеснікам перспектывы далейшага супрацоўніцтва Міністэрства культуры і Жыровіцкай абіцелі.