Мінская духоўная семінарыя адзначае 35-годдзе з моманту другога адраджэння

19 кастрычніка 2024

top.jpg

У красавіку 1989 года Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы прыняў гістарычнае рашэнне аб адкрыцці Мінскай духоўнай семінарыі ў сценах Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Галоўным ініцыятарам адраджэння семінарыі і яе асноўным стваральнікам быў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт (Вахрамееў), Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. 23 ліпеня 1989 года першыя памяшканні семінарыі, вернутыя царкве дзяржавай, былі асвечаны Блажэннейшым Патрыярхам Вялікай Антыяхіі і ўсяго Усходу Ігнаціем IV. Гістарычны будынак Літоўскай духоўнай семінарыі, якая дзейнічала ў Жыровічах у першай палове XIX стагоддзя, з 1946 года займаў сельскагаспадарчы тэхнікум. Для семінарыі былі вылучаны два паверхі заходняга крыла гэтага будынка. У верасні 1989 года прайшлі ўступныя экзамены, падчас якіх з 82 жадаючых было набрана на першы курс 42 выхаванца. 16 верасня 1989 года пачаліся заняткі. Менавіта з гэтага моманту пачалося другое адраджэнне Мінскай духоўнай семінарыі. Пра тое, як стваралася духоўная школа, людзей, якія стаялі ля вытокаў яе стварэння, першых выпускніках і асноўных вехах развіцця, распавядаецца ў гістарычным нарысе, размешчаным на сайце Мінскай духоўнай семінарыі ў гістарычным нарысе, размешчаным на сайце Мінскай духоўнай семінарыі.

minds.by/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok