Мінская духоўная семінарыя запрашае на багаслоўскія курсы выхаднога дня па паглыбленым вывучэнні Свяшчэннага Пісання Старога Запавету
15 снежня 2025З 19 па 21 снежня 2025 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на базе Мінскай духоўнай семінарыі ў вочным фармаце будуць праводзіцца багаслоўскія курсы выхаднога дня «Свяшчэннае Пісанне Старога Запавету: багаслоўе, тэксталогія, экзэгеза».
Мэта курсаў — далучэнне слухачоў да святаайцоўскай традыцыі вывучэння і тлумачэння старазапаветных тэкстаў Бібліі. Курсы арыентаваны на прыхаджан праваслаўных храмаў, студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама на ўсіх, хто жадае павысіць узровень сваіх ведаў у галіне праваслаўнага веравучэння.
Заняткі вядуць выкладчыкі профільных дысцыплін у Мінскай духоўнай семінарыі.
Лекцыі будуць зразумелыя і цікавыя як для тых, хто толькі пачынае пазнаваць праваслаўнае веравучэнне, так і для ўжо уцаркоўленых людзей, якія жадаюць дапоўніць або паглыбіць свае веды.
Па заканчэнні кожнай лекцыі выкладчыкі абмяркоўваюць тэму лекцыі са слухачамі, а таксама адказваюць на пытанні.
Тэматычныя напрамкі багаслоўскіх курсаў:
Багаслоўе Старога Запавету.
Экзегетыка Свяшчэннага Пісання Старога Запавету.
Ісагогіка Свяшчэннага Пісання Старога Запавету.
Біблейская археалогія.
Падрабязная інфармацыя аб курсах размешчана на сайце Мінскай духоўнай семінарыі па спасылцы.
Мінская духоўная семінарыя / Church.by
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

