Мінская духоўная семінарыя запрашае на Велікодныя багаслоўскія курсы

30 сакавіка 2023

mg_5622.jpg

З 17 па 22 красавіка 2023 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Мінская духоўная семінарыя ў вочным фармаце правядзе Велікодныя багаслоўскія курсы. Яны арыентаваны на студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама на ўсіх, якія жадаюць павысіць узровень сваіх ведаў у галіне праваслаўнага багаслоўя.

Асаблівасці курсаў:

  • Лекцыі праводзяцца выкладчыкамі Мінскай духоўнай семінарыі і акадэміі.
  • Тэматыка лекцый чаргуецца.
  • Курсы ўключаюць лекцыі рознага ўзроўню складанасці: як для тых, хто толькі пачынае пазнаваць Праваслаўе, так і для ўжо уцаркоўленых людзей, якія жадаюць дапоўніць або паглыбіць веды.
  • Інтэрактыўнасць: у канцы кожнай лекцыі выкладчыкі абмяркоўваюць тэму лекцыі са слухачамі, а таксама адказваюць на пытанні.

Расклад багаслоўскіх курсаў уключае ў сябе наступныя прадметы:

  • багаслоўе Старога Запавету;
  • багаслоўе Новага Запавету;
  • багаслоўе велікодных набажэнстваў Праваслаўнай Царквы;
  • багаслоўе пасланняў апостала Паўла;
  • асновы хрысціянскай маральнасці;
    пытанні свяшчэнніцкага душпастырства;
  • маральнае багаслоўе;
  • сектазнаўства;
  • патралогія;
  • гісторыя Беларускай Праваслаўнай Царквы;
  • літургіка;
  • царкоўныя спевы;
  • рыторыка.

Акрамя лекцыйнай нагрузкі, праграма курсаў прадугледжвае наведванне набажэнстваў, правядзенне экскурсій, прагляд кінафільмаў з іх наступным абмеркаваннем. Па завяршэнні навучання слухачам выдаецца сертыфікат, які пацвярджае іх удзел у працы багаслоўскіх курсаў.

Жадаючыя прайсці навучанне павінны запоўніць анкету. Пасля запаўнення анкеты будуць высланы форма прашэння і прыклад рэкамендацыі прыходскага святара. Апошні дзень прыёму дакументаў – 13 красавіка 2023 года.

Слухачы курсаў забяспечваюцца пражываннем і харчаваннем. Колькасць месцаў для ўдзелу ў багаслоўскіх курсах абмежавана. Расклад заняткаў і дадатковая інфармацыя аб навучанні будзе паведамлена ўсім удзельнікам з дапамогай электроннай пошты ці праз Viber.

Па пытаннях, звязаных з рэгістрацыяй, варта звяртацца па нумары тэлефона: +375 29 587-66-81 (Viber), institutvera@gmail.com  – Вера Віктараўна.

МінДС/Сhurch.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники