Мінская духоўная семінарыя запрашае на заняткі Летняга багаслоўскага інстытута
07 чэрвеня 2021З 28 чэрвеня па 3 ліпеня 2021 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на базе Мінскай духоўнай семінарыі ў анлайн-рэжыме будуць праходзіць заняткі Летняга багаслоўскага інстытута (ЛБІ).
Заняткі ў ЛБІ арыентаваны на святароў, студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама на ўсіх, хто жадае павысіць узровень сваіх ведаў у галіне праваслаўнага багаслоўя.
Праграма інстытута ўключае ў сябе інтэнсіўны курс лекцый па цэлым шэрагу дысцыплін, якія будуць весці выкладчыкі Мінскіх духоўных семінарыі і акадэміі, а таксама практыкуючыя спецыялісты ў галіне багаслоўя.
Расклад Летняга багаслоўскага інстытута ўключае ў сябе наступныя прадметы:
- Багаслоўе Новага Запавету
- Багаслоўе пасланняў Апостала Паўла
- Экзэгетыка Свяшчэннага Пісання Старога Запавету
- Дагматычнае багаслоўе
- Сучаснае багаслоўе
- Гісторыя Беларускай Праваслаўнай Царквы
- Гісторыя Рускай Праваслаўнай Царквы
- Гісторыя Памесных Праваслаўных Цэркваў
- Гісторыя праваслаўнага богаслужэння
- Патралогія
- Старажытнагрэчаская мова
- Апалагетыка
- Расколазнаўства
- Місіялогія
- Рыторыка
- Багаслоўе практычнага іканапісання
Час заняткаў: у буднія дні з 09.00 па 19.00, у суботу з 09.00 па 15.00. Заняткі будуць праходзіць дыстанцыйна на платформе Zoom. Па завяршэнні навучання слухачам ЛБІ выдаецца сертыфікат, які пацвярджае іх удзел у рабоце Летняга багаслоўскага інстытута.
Жадаючыя прайсці навучанне на Летнім багаслоўскім інстытуце павінны запоўніць прашэнне і анкету, формы якіх будуць накіраваныя на асабістую электронную пошту, і выслаць іх не пазней за 26 чэрвеня 2021 года ў Мінскую духоўную семінарыю.
Колькасць месцаў для ўдзелу ў Летнім багаслоўскім інстытуце абмежавана. Расклад заняткаў і дадатковая інфармацыя аб навучанні будзе паведамлена ўсім удзельнікам з дапамогай электроннай пошты ці праз Viber.
Па пытаннях, звязаных з рэгістрацыяй, трэба звяртацца па нумары тэлефона:
+375 29 702-29-86 (Viber) – Мікалай Алегавіч Бусько.