Мінскую духоўную акадэмію наведалі ўдзельнікі калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў

18 чэрвеня 2021

top.jpg18 чэрвеня 2021 года апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь правёў на базе г. Мінска калегію, на якой абмяркоўвалася ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнага кіравання і ўстаноў з рэлігійнымі арганізацыямі па пытаннях культуры міжканфесійных і міжнацыянальных адносін, талерантнасці, інтэрнацыяналізму і патрыятызму.

Удзельнікі калегіі на чале з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандрам Румакам сустрэліся з архімандрытам Сергіем (Акімавым) і іераманахам Афанасіем (Сакаловым). Айцец Сергій распавёў пра дзейнасць Мінскай духоўнай акадэміі і перадаў удзельнікам форуму прывітальны адрас Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна. Далей адбылася экскурсія па царкоўна-археалагічным музеі Беларускай Праваслаўнай Царквы пры Мінскай духоўнай акадэміі, якую правёў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска, выкладчык Акадэміі іерэй Дзімітрый Нецвятаеў. З асаблівай цікавасцю госці азнаёміліся з экспазіцыяй мемарыяльнага кабінета першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

Сhurch.by