Мінскую духоўную семінарыю наведаў консул Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Андрэ Бенштэйн

16 красавіка 2021

top.jpg

15 красавіка 2021 года Мінскую духоўную семінарыю наведаў консул Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Андрэ Бенштэйн з жонкай.

Гасцей сустракалі рэктар семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч, першы прарэктар іерэй Канстанцін Мачан, прарэктар па выхаваўчай рабоце іераманах Агафангел (Будзішын), першы памочнік рэктара іерэй Генадзь Бялых, старшы памочнік прарэктара па выхаваўчай рабоце Сяргей Сяргеевіч Думянкоў.

Сустрэча пачалася з наведвання семінарскага Трохсвяціцельскага храма, дзе рэктар протаіерэй Віктар Васілевіч звярнуўся да высокіх гасцей са словамі прывітання і ўручыў падарункі на памяць аб наведванні духоўнай школы. Пасля чаявання ў выкладчыцкай трапезнай студэнт 4-га курса семінарыі Яўген Жук правёў гасцям экскурсію па царкоўна-гістарычным музеі семінарыі і Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. Завяршыўся візіт наведваннем Успенскага сабора абіцелі.

Мінская духоўная семінарыя/Church.by