Міранская багаслоўская калегія дзейнічае ў Гродне

22 верасня 2020

top.jpg

16 і 17 верасня ў актавай зале Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбыліся арганізацыйныя сходы для слухачоў і абітурыентаў міранскай багаслоўскай Калегіі імя прападобнага Ляонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага.

Настаяцель Пакроўскага сабора протаіерэй Георгій Рой і каардынатар Калегіі дыякан Барыс Барадзінчык распавялі аб мэтах і задачах развіцця багаслоўскай адукацыі пры кафедральным саборы, рэструктурызацыі і змесце вучэбнай праграмы, пазнаёмілі з календаром заняткаў, саставам выкладчыкаў, спісам вывучаемых дысцыплін і іншымі актуальнымі пытаннямі.

Міранская багаслоўская Калегія імя прападобнага Ляонція, архімандрыта Віленскага, з'яўляецца структурным падраздзяленнем Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Выкладчыкі калегіі — свяшчэннаслужыцелі і міране Гродна, якія маюць вышэйшую багаслоўскую адукацыю. Акрамя таго, для лекцый у міранскай багаслоўскай калегіі запрашаюцца выкладчыкі з іншых гарадоў і краін.

У верасні 2019 года калегія была прынятая ў члены Асацыяцыі Oikosnet — аб'яднання акадэмій і міранскіх цэнтраў Еўропы.

Навучанне бясплатнае. Заняткі праходзяць па серадах і чацвяргах а 18:30.

Каардынатар калегіі: дыякан Барыс Барадзінчык (+375 29 58 22 453).

Гродзенская епархія / Church.by