Мітрапаліт Філарэт павіншаваў мітрапаліта Паўла з 65-годдзем з дня нараджэння

20 лютага 2017

top.jpg

 

Мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з 65-годдзем з дня нараджэння.

 

«У гэты дзень з асаблівым пачуццём ўзношу малітвы аб Вашым добрым здароўі і аб росквіце дарагой майму сэрцу Беларускай Праваслаўнай Царквы, якая воляй Промыслу Божага знаходзіцца пад Вашым свяціцельскім амафорам», — адзначыў, у прыватнасці, мітрапаліт Філарэт.

 

Архіерэі абмяняліся сардэчнымі, добрымі пажаданнямі.

Church.by