Мітрапаліт Філарэт узначаліў прастольную ўрачыстасць дамавога храма Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

17 чэрвеня 2018

top.jpg

17 чэрвеня 2018 года, у Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці Сабора Беларускіх святых, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт у саслужэнні епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія здзейсніў Бажэственную літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Архіпастырам саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску протаіерэй Мікалай Коржыч; сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна протаіерэй Мікалай Лабынько; настаяцель прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстовага ў горадзе Салігорску, протаіерэй Рыгор Бяляцкі; ключнік дамавога храма Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых іерэй Макарый Кавалёў; клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў; клірыкі Мінскай і Слуцкай епархій.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

За богаслужэннем маліліся супрацоўнікі Сінадальных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы і служб Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, а таксама шматлікія веруючыя мінчане.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Макарый Кавалёў.

У завяршэнне богаслужэння было здзейснена слаўленне ўсіх святых, якія ў зямлі Беларускай праславіліся.

Епіскап Антоній павіншаваў мітрапаліта Філарэта, святароў і хрысталюбівых міран са святам, пажадаўшы, каб ласкай Божай на Белай Русі нараджаліся новыя святыя.

Ганароваму Патрыяршаму Экзарху быў паднесены букет белых руж.

Мітрапаліт Філарэт падзякаваў усім за сумесную малітву і падаў пастве свяціцельскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж