Мітрапаліт Філарэт выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю протаіерэя Іаана Харашэвіча
06 мая 2020Харашэвіч Марыі Ігнацьеўне
Родным і блізкім протаіерэя Іаана ХАРАШЭВІЧА
Духавенству і прыхаджанам храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў горадзе Мінску
Дарагая Марыя Ігнацьеўна!
Узлюбленыя ў Госпадзе айцы, браты і сёстры!
Хрыстос уваскрэс!
Сапраўды уваскрэс Хрыстос!
Разам з вамі смуткую аб смерці протаіерэя Іаана Харашэвіча, якога заклікаў да Сябе Гасподзь у гэтыя пасхальныя дні, у сядміцу, прысвечаную памяці роўнаапостальнай Марыі Магдаліны і іншых жанчын-міраносіц.
Бог наш, Якому мы пакланяемся, Бог не мёртвых, а жывых, бо ў Яго ўсе жывыя (Лк. 20:38). Памятаючы гэтыя словы Хрыста Спасіцеля, адважваюся звярнуцца да цябе, дарагі ойча, з верай, што ты чуеш мяне. Дзякуй табе, родны, за тое, што заўсёды, ва ўсіх жыццёвых абставінах ты быў са мной як саслужыцель, паплечнік, памочнік.
Ты быў побач, калі Царква была гнаная моцнымі свету гэтага; ты быў побач, калі ўсё адраджалася; ты быў побач, калі ўсё ўладкавалася; ты быў побач, калі гісторыя заклікала новых дзеячаў у вінаграднік Божы.
Ойча, ты яўляў усім вобраз паслушніка Маці-Царквы, воіна Хрыстовага без страху і дакору. На заклік Госпада: «каго Мне паслаць?» ты нязменна адказваў разам з прарокам Ісаяй: «вось я, пашлі мяне» (Іс. 6:8). На ўсіх месцах свайго служэння ты рупліва працаваў, не шкадуючы сябе.
Цяпер ты сыходзіш на шлях усёй зямлі (Нав. 23:14), а я застаюся тут, каб памятаць і маліцца за ўсіх нас — памерлых і жывых, злучаных у Цела Хрыстова.
Веру: Гасподзь прыме цябе ў свае абдымкі, уладкуе ў сяленнях праведных і ўчыніць табе вечную памяць!
Матушцы Марыі Ігнацьеўне і айцу Уладзіміру малітоўна жадаю сіл у барацьбе з хваробай і хутчэйшага выздараўлення. Умацуй вас Гасподзь!
З глыбокімі спачуваннямі
+ Мітрапаліт Філарэт,
Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
6 мая 2020 года