Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода

29 кастрычніка 2019

top.jpg

29 кастрычніка 2019 года ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў горадзе Маскве Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода: мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, а таксама архіпастыры, запрошаныя для ўдзелу ў зімовай сесіі Сінода: мітрапаліт Архангельскі і Халмагорскі Карнілій, мітрапаліт Чалябінскі і Міяскі Грыгорый, мітрапаліт Чыцінскі і Пятроўск-Забайкальскі Дзімітрый, епіскап Выбаргскі і Прыазёрскі Ігнацій, епіскап Суражскі Матфей.

Свяшчэнны Сінод задаволіў прашэнне Праасвяшчэннага мітрапаліта Цвярскога і Кашынскага Савы аб вызваленні яго ад абавязкаў кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі, выказаўшы яму падзяку за панесеную працу. Кіраўніком спраў Маскоўскай Патрыярхіі, пастаянным членам Свяшчэннага Сінода, прызначаны Праасвяшчэнны епіскап Васкрасенскі Дыянісій.

Свяшчэнны Сінод таксама прыняў шэраг іншых рашэнняў агульнацаркоўнага значэння.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by