Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел узначаліў чарговае пасяджэнне камісіі Беларускага Экзархату па кананізацыі святых
25 ліпеня 201725 ліпеня 2017 года ў канферэнц-зале Мінскага епархіяльнага ўпраўлення адбылося чарговае пасяджэнне Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы, якое ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
У пасяджэнні прынялі ўдзел: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), старшыня Сінадальнай Камісіі па кананізацыі святых; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, А. В. Слесараў, прарэктар па навуковай рабоце МінДА, а таксама прадстаўнікі епархіяльных камісій па кананізацыі святых.
Пасля ўступнага слова мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, выступіў старшыня Сінадальнай камісіі архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), які зрабіў агляд ажыццёўленай працы камісіі ў 2017 годзе. У працэсе абмеркавання гадавога плана мерапрыемстваў удзельнікамі пасяджэння былі выказаны меркаванні адносна даступнасці архіўных фондаў, якія маюць важнае значэнне ў вывучэнні подзвігу навамучанікаў.
Архімандрыт Амвросій праінфармаваў прысутных аб устанаўленні адзінай формы справаздачнасці кіраўнікамі епархіяльных аддзелаў аб праведзенай рабоце ў епархіях.
Камісія абмеркавала цэлы шэраг пытанняў і намеціла план далейшай працы ў бягучым годзе.
У завяршэнне пасяджэння ўдзельнікі разгледзелі і выказалі свае заўвагі з нагоды структуры праекта і работы сайта Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы.