Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Петразаводскі і Карэльскі Канстанцін, епіскап Кранштацкі Назарый здзейснілі усяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска

28 мая 2022

top.jpg

28 мая 2022 года, напярэдадні Нядзелі 6-й пасля Пасхі, пра сляпога, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Петразаводскі і Карэльскі Канстанцін, епіскап Кранштацкі Назарый здзейснілі усяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска.

Архіпастырам саслужылі: благачынны храмаў 1-й Мінскай царкоўнай акругі, настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка; старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі і іншымі вайсковымі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь, настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; клірыкі Петра-Паўлаўскага сабора, настаяцелі сталічных храмаў і іншыя запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор сабора пад кіраўніцтвам Юліі Міхалевіч.

Пасля чытання Евангелля Патрыяршы Экзарх звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Затым Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка Веніямін павіншаваў настаяцеля сабора протаіерэя Георгія Латушку з будучым 70-годдзем зямнога вандравання, у сувязі з чым, зважаючы на руплівую працу на карысць Царквы Хрыстовай, удастоіў яго правам служэння Бажэственнай літургіі з адкрытымі царскімі варотамі па «Ойча наш» і на малітоўную памяць падарыў яму абраз Хрыста Спасіцеля.

Таксама богаслужэбнымі ўзнагародамі былі адзначаны клірыкі сабора.

Church.by

Фотарэпартаж