Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Літургію ў Іаана-Багаслоўскім жаночым манастыры вёскі Дамашаны
31 мая 202130 мая 2021 г., у Нядзелю 5-ю пасля Пасхі, пра самаранку, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў жаночым манастыры ў гонар святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова в. Дамашаны Смалявіцкага раёна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстова г. Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла і клірык Іаана-Багаслоўскага жаночага манастыра протаіерэй Васіль Буркоўскі.
Дыяканскі чын здзейсніў клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова г. Барысава дыякан Уладзімір Букштуновіч.
Богаслужэбныя спевы выканаў манастырскі хор пад кіраваннем інакіні Алімпіяды (Ёрш).
За богаслужэннем малілася настаяцелька Іаана-Багаслоўскага манастыра ігумення Саламія (Аўчыннікава) з сёстрамі манастыра.
Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін асвяціў званіцу храма, пасля чаго звярнуўся да прысутных са словам павучання.
Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка, тлумачачы сэнс гутаркі Іісуса Хрыста з самаранкай, адзначыў, што, атрымліваючы матэрыяльныя даброты, мы не павінны забываць пра смагу духоўную. Не варта праяўляць маладушнасць, калі мы не атрымліваем жаданага ў знешнім свеце, і неабходна памятаць, што Гасподзь заўсёды падае нам дапамогу і духоўнае суцяшэнне, якія мы часта не заўважаем.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.