Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Ксеніеўскім жаночым манастыры в. Барань у дзень прастольнага свята абіцелі

07 чэрвеня 2021

top.jpg

6 чэрвеня 2021 года, у Нядзелю 6-ю пасля Вялікадня, пра сляпога, у дзень памяці святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў жаночым манастыры ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай в. Барань Барысаўскага раёна.

Высокапраасвяшчэннейшаму ўладыку саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Ражджаства Хрыстова г. Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; клірыкі жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай в. Барань протаіерэй Дзімітрый Дарашэнка і іерэй Аляксандр Агеенка; святар Навагрудскай епархіі іерэй Аляксей Сцяпанавіч.

Дыяканскі чын здзейсніў клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова г. Барысава дыякан Уладзімір Букштуновіч.

За Літургіяй маліліся выконваючая абавязкі ігуменні жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай манахіня Яўпраксія (Зубава) з сёстрамі абіцелі і ігумення Іаана-Багаслоўскага жаночага манастыра ігумення Саламія (Аўчыннікава).

Падчас боаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Аляксей Сцепановіч.

Па заканчэнні богаслужэння быў здзейснены хрэсны ход, падчас якога каля храма, які будуецца ў гонар іконы Божай Маці «Эканаміса» Высокапраасвяшчэнны ўладыка і саслужачае духавенства ўзнеслі малітвы аб больш хуткім завяршэнні будаўніцтва.

Далей хрэсны ход прайшоў да магілы ігуменні Васілісы (Мядзведзь), дзе была здзейснена памінальная ліція. Па заканчэнні памінальнага малітваслоўя ўладыка нагадаў прысутным, што матушка Васіліса хацела, каб людзі маглі маліцца ў цёплыя летнія дні не толькі пад скляпеннямі храма, але і ў двары манастыра, тэрыторыя якога для гэтых мэтаў зараз добраўпарадкавана. У цяперашні час абіцель дабудоўвае храм у гонар абраза Божай Маці «Эканаміса».

Барысаўская епархія / Сhurch.by 

Фотарэпартаж