Мітрапаліт Павел наведаў прыём у Пасольстве Расіі з нагоды 20-годдзя Саюзнай дзяржавы

23 снежня 2019

top.jpg

23 снежня 2019 года ў Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся ўрачысты прыём з нагоды 20-годдзя Саюзнай дзяржавы.

Па запрашэнню Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрыя Фёдаравіча Мезенцава ў мерапрыемстве прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіпастыры і святары, якія нясуць адказныя послухі ў Беларускім Экзархаце.

Гасцямі ўрачыстасці таксама сталі кіраўнікі і супрацоўнікі акрэдытаваных у Беларусі дыпламатычных місій, прадстаўнікі дзяржаўных структур, культурныя і грамадскія дзеячы.

Church.by