Мітрапаліт Павел наведаў завод кампаніі «VDS»
23 кастрычніка 201823 кастрычніка 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, па запрашэнню кіраўніка кампаніі «VDS» Арцюховіча Аляксандра Віктаравіча наведаў завод і ў прысутнасці ўсіх працаўнікоў прадпрыемства здзейсніў падзячны малебен.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і протаіерэй Уладзімір Башкіраў.
Патрыяршы Экзарх звярнуўся да ўсіх прысутных з архіпастырскім словам і заклікаў Божае благаславенне на працу ўсіх работнікаў прадпрыемства.
Па заканчэнні набажэнства для ўладыкі Паўла і суправаджаючых была арганізавана экскурсія па вытворчых цэхах завода. Мітрапаліт Павел пагутарыў з работнікамі прадпрыемства і ўручыў ім абразкі Божай Маці «Жыровіцкая».