Мітрапаліт Павел прыняў віншаванні з 65-годдзем з дня нараджэння ад прадстаўнікоў Царквы, дзяржавы і грамадскасці
20 лютага 201719 лютага 2017 года мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, споўнілася 65 гадоў з дня нараджэння.
Павіншаваць Патрыяршага Экзарха прыбылі: архіерэі Беларускай Праваслаўнай Царквы, благачынныя, настаяцелі прыходаў і клірыкі Мінскай епархіі, ігуменні і сёстры жаночых манастыроў, прадстаўнікі кіраўніцтва Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, мітрапалічы хор Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска.
Віншаванне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі зачытаў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Іванаўна Качанава.
Віншаванне ад Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Андрэя Уладзіміравіча Кабякова абвясціў Віцэ-прэм'ер Васіль Іванавіч Жарко.
Павіншаваць мітрапаліта Паўла таксама прыбылі: старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Віктаравіч Шорац, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка, Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Анатольевіч Шуневіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Рэспубліцы Беларусь Ергалі Булегенаў, намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Сірэнка, начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь Сяргей Дарошка, прадстаўнікі Савета Бяспекі і Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў і ведамстваў, акрэдытаваных у Беларусі дыпламатычных місій, устаноў адукацыі.