Мітрапаліт Павел прыняў віншаванні з днём нараджэння ад супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення
19 лютага 202019 лютага 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў віншаванні з днём нараджэння ад супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.
Са словамі віншавання ад імя прысутных да Патрыяршага Экзарха звярнуўся протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар Упраўлення спраў Мінскай Экзархіі.
У дар Яго Высокапраасвяшчэнству былі паднесены святая прасфара і букет белых руж.
Мітрапаліт Павел цёпла падзякаваў царкоўным працаўнікам, падаў усім архіпастырскае благаславенне і ўручыў кожнаму салодкі падарунак.