Мітрапаліт Павел прыняў віншаванні з днём тэзаімянінаў ад супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення
11 ліпеня 201811 ліпеня 2018 года, напярэдадні дня памяці святых слаўных і ўсехвальных першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў віншаванні з днём тэзаімянінаў ад супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.
У віншаванні прынялі ўдзел: протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар Упраўлення спраў Мінскай Экзархіі; кіраўнікі і супрацоўнікі Сінадальных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы і службаў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.
Протаіерэй Андрэй Волкаў сардэчна павіншаваў мітрапаліта Паўла ад імя ўсіх прысутных і пажадаў уладыку Экзарху малітоўнага заступніцтва святога апостала Паўла і ўсёмагутнай дапамогі Божай ва ўсіх добрых справах на карысць Маці-Царквы.
У дар Патрыяршаму Экзарху быў паднесены букет кветак.
Мітрапаліт Павел цёпла падзякаваў айцу Андрэю і царкоўным працаўнікам, пажадаў усім міру і дабра, падаў усім архіпастырскае благаславенне і ўручыў падарункі.
Па традыцыі, прысутным было абвешчана мнагалецце.