Мітрапаліт Павел прыняў удзел у адкрыцці выстаўкі ікон XVII стагоддзя ў Нацыянальным мастацкім музеі
21 сакавіка 201921 сакавіка 2019 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка «Два светы рускага іканапісу. Помнікі XVII стагоддзя са збору Музея рускай іконы», прымеркаваная да дня нараджэння мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Удзел у адкрыцці выстащки прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Мітрапаліт Філарэт — нашчадак старадаўняга купецкага Яраслаўскага роду. Паводле слоў Уладзіміра Іванавіча Пракапцова, дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея, менавіта таму на выстаўцы прадстаўлены помнікі іканапісу Паволжа. Таксама ў экспазіцыю ўвайшлі абразы, напісаныя на рускай Поўначы, і творы іканапісцаў Зброевай палаты Маскоўскага Крамля. Усяго на выстаўцы прадстаўлена 39 абразоў.
Вітаючы арганізатараў і гасцей выстаўкі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел нагадаў, што ікона — гэта не толькі твор культуры. Іканапіс — гэта багаслоўе ў фарбах, і найважнейшым прызначэннем іконы з'яўляецца наглядная пропаведзь пра Бога. Абраз закліканы садзейнічаць малітоўнаму засяроджванню веруючага чалавека, яго духоўнай асвеце і маральным ператварэнню. Патрыяршы Экзарх выказаў падзяку ініцыятарам выстаўкі і пажадаў усім прысутным благаславёных поспехаў у добрых справах.
На адкрыцці выстаўкі таксама выступілі: дырэктар Музея рускай іконы Мікалай Васільевіч Задарожны, экс-віцэ-прэм'ер Рэспублікі Беларусь Уладзімір Несцеравіч Дражын, намеснік старшыні рады Беларускага фонду культуры Анатоль Іванавіч Буцевіч, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны.