Мітрапаліт Павел прыняў удзел у першым у 2020 годзе пасяджэнні Свяшчэннага Сінода

11 сакавіка 2020

top.jpg

11 сакавіка ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося першае ў 2020 годзе пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода: Блажэннейшы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Васкрасенскі Дыянісій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі, а таксама часовыя члены Свяшчэннага Сінода, запрошаныя для ўдзелу ў летняй сесіі (сакавік-жнівень): мітрапаліт Іркуцкі і Ангарскі Максіміліян; архіепіскап Падольскі Ціхан; епіскап Ахтубінскі і Янатаеўскі Антоній; епіскап Увараўскі і Кірсанаўскі Ігнацій; епіскап Ніжнетагільскі і Няўянскі Яўгеній.

Пасяджэнне Свяшчэннага Сінода адкрылася паведамленнем Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла аб сустрэчы, якая прайшла ў Амане Прадстаяцеляў і дэлегацый Памесных Праваслаўных Цэркваў. Члены Сінода выказалі задавальненне брацкім абмеркаваннем праблем, якія хвалююць сусветнае Праваслаўе, і палічылі карысным працяг агульнаправаслаўных дыскусій, адкрытых для ўдзелу ўсіх агульнапрызнаных аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў.

Свяшчэнны Сінод пастанавіў прыняць Заяву ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.

 

Члены Сінода таксама прынялі рашэнне ўключыць у Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай шэраг імёнаў святых, шануемых у Рускай Зарубежнай Царквы. Двое з гэтых угоднікаў Божых — свяшчэннамучанік Канстанцін Жданаў і свяшчэннамучанік Мікалай Акаловіч — былі раней кананізаваныя ў Беларускім Экзархаце.

 

Пастановай Сінода быў абноўлены састаў міжведамаснай каардынацыйнай групы па выкладанню тэалогіі ў ВНУ. Ад Беларускай Праваслаўнай Царквы ў састаў групы ўвайшоў архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by