Мітрапаліт Павел прыняў удзел у пасяджэнні Свяшчэннага Сінода

17 ліпеня 2020

top.jpg

16-17 ліпеня 2020 года пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.

Улічваючы санітарна-эпідэмічнае становішча ў краінах служэння шэрагу членаў Сінода, пасяджэнне прайшло ў завочнай форме.

Праекты журналаў былі загадзя разасланы членам Свяшчэннага Сінода і былі імі зацверджаны па выніках абмеркавання, якое адбылося ў дыстанцыйным фармаце.

Пасяджэнне Свяшчэннага Сінода ў вочнай форме папярэдне запланавана на жнівень 2020 года. Канчатковае рашэнне аб яго правядзенні будзе прынята з улікам санітарна-эпідэмічнай абстаноўкі.

У цяперашнім пасяджэнні прынялі ўдзел пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Васкрасенскі Дыянісій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі, а таксама часовыя члены Свяшчэннага Сінода, запрошаныя для ўдзелу ў летняй сесіі: мітрапаліт Іркуцкі і Ангарскі Максіміліян; архіепіскап Падольскі Ціхан; епіскап Ахтубінскі і Енатаеўскі Антоній; епіскап Увараўскі і Кірсанаўскі Ігнацій; епіскап Ніжнетагільскі і Неўянскі Яўгеній.

Журналы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 16-17 ліпеня 2020 года  

Патрыярхія.ru / Church.by