Мітрапаліт Павел прыняў удзел у пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы

28 лістапада 2017

top.jpg

28 лістапада 2017 года ў зале пасяджэнняў Свяшчэннага Сінода Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў горадзе Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.

Пасяджэнне прайшло напярэдадні пачатку працы Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы і юбілейных урачыстасцяў, прысвечаных 100-годдзю аднаўлення Патрыяршаства і інтранізацыі Патрыярха Ціхана.

У пасяджэнні прынялі удзел пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

Для ўдзелу ў зімовай сесіі Сінода (верасень-люты) запрошаны: мітрапаліт Кіраваградскай і Новаміргарадскі Іасаф; епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; епіскап Кызыльскі і Тывінскі Феафан; епіскап Новарасійскі і Геленджыкскі Феогност; епіскап Севераморскі і Умбскі Мітрафан.

Сярод цэлага шэрагу прынятых рашэнняў агульнацаркоўнага значэння, Свяшчэнны Сінод прыняў важнае пытанне, якое тычыцца Беларускай Праваслаўнай Царквы — уключэнне ў агульнацаркоўны месяцаслоў імёнаў свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага, і праведнага Іаана Кармянскага (протаіерэя Іаана Іванавіча Гашкевіча), раней праслаўленых у ліку мясцовашанаваных святых Беларускага Экзархату.

Заслухаўшы рапарт Высокапраасвяшчэннага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і рапарт Праасвяшчэннага епіскапа Троіцкага Панкрація, старшыні Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Рускай Праваслаўнай Царквы, Свяшчэнны Сінод пастанавіў уключыць у парадак дня будучага Архіерэйскага Сабора пытанне аб агульнацаркоўным праслаўленні вышэйназваных святых (журнал № 107).

ЖУРНАЛЫ пасяжэння Свяшчэннага Сінода ад 28 лістапада 2017 года

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by