Мітрапаліт Павел прысутнічаў на парадзе з нагоды Дня Незалежнасці

03 ліпеня 2017

top.jpg

3 ліпеня 2017 года ў горадзе Мінску адбыліся ваенны парад войскаў Мінскага гарнізона і праходжанне тэхнікі грамадзянскага прызначэння ў гонар Дня Незалежнасці.

На парадзе прысутнічаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

На трыбунах таксама прысутнічалі: кіраўнікі дзяржаўных структур, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дыпламаты, дзеячы культуры, моладзь.

Да ўдзельнікаў святочных урачыстасцяў і гледачоў параду звярнуўся з прамовай Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Усяго ў парадзе прынялі ўдзел каля 3500 вайскоўцаў. У складзе механізаванай калоны было задзейнічана 222 адзінкі баявой тэхнікі. У небе над Мінскам праляцелі самалёты і верталёты ваеннай авіяцыі. Завяршыўся парад праходжаннем калоны грамадзянскай тэхнікі.

Фота: БелТА

Church.by