Мітрапаліт Павел прысутнічаў на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03 ліпеня 2018

top.jpg

3 ліпеня 2018 года, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, ля стэлы «Мінск — горад-герой» прайшоў парад войскаў Мінскага гарнізона. У якасці Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь прыняў парад Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

На трыбунах параду прысутнічалі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, парламентарыі, дыпламаты, дзеячы навукі і культуры, моладзь.

Кіраўнік дзяржавы выступіў перад прысутнымі з прамовай, у якой нагадаў, што семдзесят чатыры гады таму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была вызвалена сталіца Беларусі — горад Мінск. Аляксандр Лукашэнка выказаў асаблівую шчырую ўдзячнасць ветэранам. «Выканаўшы свой абавязак, вы разграмілі агрэсара, адстаялі для нас права жыць у свабоднай краіне. Ваш гераізм і самаадданасць заўсёды будуць служыць прыкладам для цяперашніх і будучых пакаленняў беларусаў. Зямны вам паклон!» — прыводзіць словы беларускага лідара БелТА.

У парадзе былі задзейнічаны больш за 4 тысяч вайскоўцаў і 250 адзінак баявой тэхнікі. Пасля праходжання механізаванай калоны жыхары і госці сталіцы змаглі ўбачыць у небе над Мінскам асноўныя тыпы авіяцыйнай тэхнікі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі. Удзел у парадзе прынялі таксама расійскія Паветрана-касмічныя сілы, якія прадставілі свае ўзоры баявой авіяцыі. Па традыцыі, завяршыўся ваенны парад пляц-канцэртам роты ганаровай варты і выступленнем зводнага аркестра Узброеных Сіл Беларусі.

Фота: БелТА

«Минск-Новости» / Church.by