Мітрапаліт Павел саслужыў Свяцейшаму Патрыярху Кірылу падчас малой вячэрні з чытаннем акафіста прападобнага Сергія Раданежскага ў Троіца-Сергіевай лаўры
07 кастрычніка 20197 кастрычніка 2019 года, па завяршэнні пасяджэння Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, які адбыўся ў Патрыяршых пакоях Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў у Троіцкім саборы абіцелі, ля ракі з пачэснымі мошчамі прападобнага Сергія Раданежскага, служэнне малой вячэрні з чытаннем акафіста Ігумену зямлі Рускай.
Яго Свяцейшасці саслужылі: Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён; кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Сава; намеснік Лаўры епіскап Сергіева-Пасадскі Парамон, сабор духавенства.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор Маскоўскай духоўнай акадэміі пад кіраваннем іераманаха Нестара (Волкава).
На тэлеканале «Саюз» ішла прамая трансляцыя Патрыяршага богаслужэння.
У Сергіеўскім трапезным храме малую вячэрню з чытаннем акафіста прападобнаму Сергію здзейснілі мітрапаліт Варонежскі і Ліскінскі Сергій і Праасвяшчэнныя архіпастыры, якія прыбылі ў Свята-Троіцкую Сергіеву Лаўру на прастольнае свята.