Мітрапаліт Павел саслужыў Свяцейшаму Патрыярху Кірылу за малой вячэрняй з чытаннем акафіста прападобнага Сергія Раданежскага ў Троіца-Сергіевай лаўры
07 кастрычніка 20187 кастрычніка 2018 года, напярэдадні дня памяці знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Свята-Троіцкую Сергіеву Лаўру прыбыў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
Ля святой брамы Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы сустракалі: мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; архіепіскап Сергіева-Пасадскі Феагност, старшыня Сінадальнага аддзела па манастырах і манаству, намеснік Троіца-Сергіевай лаўры; архіепіскап Вярэйскі Амвросій, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі; архіепіскап Сонечнагорскі Сергій, кіраўнік Адміністрацыйнага сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі; брація манастыра.
Свяцейшы ўладыка прайшоў у Троіцкі сабор Лаўры, дзе пакланіўся пачэсным мошчам прападобнага Сергія Раданежскага.
Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл узначаліў у Траецкім саборы, ля ракі з пачэснымі мошчамі ігумена зямлі Рускай, служэнне малой вячэрні з чытаннем акафіста прападобнаму.
Яго Свяцейшасці саслужылі: мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; архіепіскап Сергіева-Пасадскі Феагност; архіепіскап Вярэйскі Амвросій; архіепіскап Сонечнагорскі Сергій; архімандрыт Феактыст (Дзімітраў), прадстаўнік Патрыярха Балгарскага пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі; архімандрыт Сінесій (Віктаратас) (Эладская Праваслаўная Царква); збор духавенства.
За богаслужэннем спяваў хор Маскоўскай духоўнай акадэміі пад кіраўніцтвам іераманаха Нестара (Волкава).
На тэлеканале «Саюз» ішла прамая трансляцыя Патрыяршага набажэнства.
У Сергіеўскім трапезным храме малая вячэрня з чытаннем акафіста прападобнаму Сергію была здзейснена саборам архіерэяў, якія прыбылі ў Свята-Троіцкую Сергіеву Лаўру на ўрачыстасці прастольнага свята.