Мітрапаліт Павел здзейсніў чын асвячэння крыжа на купал будуемага храма ў гонар страстацерпца Яўгена Боткіна у горадзе Мінску

09 красавіка 2019

top.jpg

9 красавіка 2019 года, у аўторак 5-га тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын асвячэння крыжа на купал  будуемага храма ў гонар святога праведнага страстацерца Яўгена Боткіна ў горадзе Мінску.

У чыне асвячэння прынялі ўдзел благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Шырытон і настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» протаіерэй Кірыл Шолкаў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор парафіі пад кіраўніцтвам Вольгі Шолкавай.

Па завяршэнні чыну мітрапаліт Павел звярнуўся да багамольцаў са словам павучання. Уладыка Павел падзякаваў настаяцелю за працу, ахвярадаўцам і будаўнікам за дапамогу ў будаўніцтве храма Божага, а ўсіх прыхажэан — за малітоўны саўдзел і духоўную падтрымку.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прысутных з завяршэннем чарговага этапу будаўніцтва храма і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.

На малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх уручыў вернікам абразкі святой блажэннай Валянціны Мінскай.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел азнаёміўся з ходам будаўніцтва храма.

Church.by

Фотарэпартаж