Мітрапаліт Павел здзейсніў чын вялікага асвячэння Свята-Троіцкага храма горада Мінска
02 чэрвеня 20182 чэрвеня 2018 года, у дзень аддання свята Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэння Свята-Троіцкага храма горада Мінска і ўзначаліў Бажэственную літургію.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма протаіерэй Уладзімір Канавальчык; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель Князь-Уладзімірскага храма протаіерэй Сергій Белеўцаў; клірыкі храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Таццяны Гушчанка.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Алег Голубеў.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя свяшчэннаслужыцелі здзейснілі слаўленне свята.
Па адпусце Бажэственнай літургіі з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Уладзімір Канавальчык. Айцец Уладзімір сардэчна падзякаваў уладыку Экзарху за архіпастырскі візіт і служэнне.
Мітрапаліт Павел падзякаваў айцу настаяцелю за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.
Зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы і ў сувязі з завяршэннем будаўніцтва і асвячэннем храма мітрапаліт Павел узнагародзіў настаяцеля храма протаіерэя Уладзіміра Канавальчыка ордэнам Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені, а міран, якія прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве, удастоіў граматамі і падзякай Патрыяршага Экзарха.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне. Усім прысутным уладыка Павел уручыў на малітоўную памяць абразкі Прасвятой Тройцы. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і Патрыяршы Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.