Мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Мінска

31 жніўня 2017

top.jpg

31 жніўня 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Шырытон; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» протаіерэй Кірыл Шолкаў; духавенства храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Вольгі Шолкавай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Яўген Лабынько.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па адпусце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

На малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх раздаў вернікам абразкі Божай Маці «Усецарыца», а дзецям і імяніннікам уручыў прасфоры і кветкі.

Урачыстае богаслужэнне наведалі дзеці-сіроты з «Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» вёскі Свабоднае Сенненскага раёна Віцебскай вобласці, і на малітоўную памяць уладыка Павел уручыў кожнаму дзіцяці кнігу «Закон Божы».

Затым мітрапаліт Павел з настаяцелем протаіерэем Кірылам наведаў будуемы храм. 

Church.by

Фотарэпартаж