Мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава
30 лістапада 201930 лістапада 2019 года, у суботу 24-й сядміцы пасля Пяцідзесятніцы, у дзень памяці прападобнага ігумена Нікана Раданежскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі настаяцель храма, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцелі вайсковых храмаў і святары, адказныя за духоўнае акармленне пагранічных войскаў.
Пропаведзь па запрычасным вершы прамовіў настаяцель прыхода святога Архангела Міхаіла аграгарадка Плешчыцы Пінскага раёна протаіерэй Васіль Грэнь.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Галіны Шумік.
На богаслужэнні прысутнічалі: Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч, генерал-лейтэнант Аляксандр Аляксеевіч Паўлоўскі, генерал-маёр Ігар Анатольевіч Рачкоўскі, палкоўнік Аляксандр Дзмітрыевіч Баечка, а таксама курсанты ДУА «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь».
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прысутных з прывітальным словам з нагоды святкавання дня памяці нябеснага заступніка пагранічных войскаў Архістратыга Божага Міхаіла. Уладыка Павел павіншаваў прысутных са святам, пажадаў дапамогі Божай у далейшым служэнні на карысць Айчыны. Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.
Зважаючы на руплівую працу па ўмацаванню ўзаемадзеяння паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і органамі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел і генерал-маёр Анатоль Пятровіч Лапо ўручылі спецыяльныя нагрудныя знакі Архістратыга Божага Міхаіла і граматы святарам і вайскоўцам.
Уладыка Экзарх асвяціў харугву з вобразам Святога Архістратыга Божага Міхаіла і перадаў яе асабоваму складу дзяржаўнай установы «Група матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы» (вайсковая частка 1463) з благаславеннем на далейшае самаадданае нясенне вайсковай службы.
Дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» уладыка Павел перадаў ікону святога Архангела Міхаіла, вырабленую да дня памяці нябеснага заступніка пагранічных войскаў.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел, генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч, духавенства і вайскоўцы прайшлі да месца пахавання загінуўшых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі.