Мітрапаліт Павел здзейсніў Пасхальную вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

28 красавіка 2019

top.jpg

28 красавіка 2019 года, у Нядзелю Святой Пасхі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, адслужыў Пасхальную вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель храма іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Мінска протаіерэй Кірыл Шолкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да багамольцаў з архіпастырскім словам. Уладыка Экзарх павіншаваў вернікаў са святам Пасхі Хрыстовай і падаў архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж