Мітрапаліт Павел здзейсніў пасію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
18 сакавіка 201818 сакавіка 2018 года, напярэдадні панядзелка 5-й сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў пасію з чытаннем акафіста Страсцям Хрыстовым у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў.