Мітрапаліт Павел здзейсніў пасію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

25 сакавіка 2018

top.jpg

25 сакавіка 2018 года, напярэдадні панядзелка 6-й сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў пасію з чытаннем акафіста Страсцям Хрыстовым у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора архімандрыт Аляксій (Шынкевіч).

Church.by

Фотарэпартаж

Loading...