Мітрапаліт Павел здзейсніў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска малебен перад пачаткам новага навучальнага года
01 верасня 20171 верасня 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска малебен перад пачаткам новага навучальнага года.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Алег Голубеў; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора і выкладчыкі Інстытута тэалогіі БДУ ў свяшчэнным сане.
На набажэнстве прысутнічалі: рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук Сяргей Уладзіміравіч Абламейка; прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі БДУ, Мінскай духоўнай акадэміі, Інстытута тэалогіі, а таксама навучальнікі і навучэнцы.
Перад пачаткам малебна мітрапаліт Павел звярнуўся да выкладчыкаў і студэнтаў са словам павучання.
Па заканчэнні малеьна з прывітальным словам да прысутных звярнуўся рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Уладзіміравіч Абламейка.
Мітрапаліт Павел падзякаваў Сяргею Уладзіміравічу за словы прывітання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх з пачаткам навучальнага года і заклікаў Божае благаславенне на працу навучальнікаў і навучэнцаў.
Пасля малебна ўсім выкладчыкам і студэнтам былі ўручаны памятныя падарункі.