Мітрапаліт Павел правіў вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

09 студзеня 2017

top.jpg9 студзеня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна, епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла і епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія здзейсніў вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска. 

Архіпастырам саслужылі настаяцелі мінскіх храмаў і клірыкі кафедральнага сабора.

У саборы прысутнічалі: упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Л. П. Гуляка, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта і Урада Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі адміністрацыі вобласці і горада Мінска, дыпламатычнага корпуса, Рымска-Каталіцкай Царквы, навуковай і творчай інтэлігенцыі.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па завяршэнні богаслужэння епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел павіншаваў Патрыяршага Экзарха з Ражджаством Хрыстовым ад імя архіерэяў Мінскай мітраполіі і паднёс Яго Высокапраасвяшчэнству букет кветак, пасля чаго Уладыка Экзарх звярнуўся да ўсіх прысутных са святочным прывітаннем і словам настаўлення і даў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Па заканчэнні богаслужэння адбыўся святочны прыём.

Church.by

Фотарэпартаж