Мітрапаліт Павел узначаліў малебны спеў перад пачаткам новага года

31 снежня 2019

top.jpg

31 снежня 2019 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў малебны спеў перад пачаткам новага каляндарнага года ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і духавенства кафедральнага сабора.

Пасля заканчэння богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся са словам настаўлення да людзей, якія сабраліся ў храме. Уладыка Экзарх заклікаў вернікаў не губляць дарэмна каштоўны час, які літасцівы Гасподзь дае нам, а праводзіць яго ў пабожнасці і чысціні, выконваючы запаведзі Божыя і ўзбагачаючы свае душы справамі дабра, любові і міласэрнасці, каб стаць годнымі спадчыннікамі Нябеснага Царства Хрыста Спасіцеля. Уладыка Павел пажадаў усім у будучым годзе дапамогі Божай, нястратных сіл духоўных і цялесных.

У завяршэнне малебнага спеву было абвешчана мнагалецце Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, святарам, уладам, войску і ўсім набожным праваслаўным хрысціянам.

Church.by

Фотарэпартаж