Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі

30 сакавіка 2018

top.jpg

29 сакавіка 2018 года ў гісторыка-культурным праваслаўным цэнтры «Адкрыццё» ў Маскве адбылося пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы па царкоўнай асвеце і дыяканіі. Работу пасяджэння ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

У ходзе абмеркавання было закранута пытанне аб магчымасці прыняцця Хрышчэння з захаваннем нацыянальнага імя. Члены камісіі вывучылі праект, і па выніках абмеркавання было вырашана прыняць дакумент пасля ўнясення ў яго прапанаваных правак.

Таксама абмяркоўвалася пытанне аб прынцыпах і метадах місіі сярод карэнных і малалікіх народаў Расіі і іх пастырскае акармленне.

У пасяджэнні прынялі ўдзел: старшыня Выдавецкага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент, архіепіскап Пяцігорскі і Чаркескі Феафілакт, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі епіскап Любярэцкі Серафім, іншыя члены Камісіі і запрошаныя эксперты.

Ад Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі ўдзел у рабочай сустрэчы прынялі намеснік старшыні ігумен Мітрафан (Шкурын) і кіраўнік апарата протаіерэй Аляксандр Прыткоў.

Патрыярхія.ru / Church.by