Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі
07 чэрвеня 20187 чэрвеня 2018 года ў Маскве пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі. Сустрэча прайшла ў гісторыка-культурным асветніцкім цэнтры «Адкрыццё» пры храме святых бяссрэбранікаў і цудатворцаў Касмы і Даміяна на Марасейцы.
На пасяджэнні Камісіі прысутнічалі: мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, мітрапаліт Варонежскі і Ліскінскі Сергій, мітрапаліт Запарожскі і Мелітопальскі Лука, мітрапаліт Смаленскі і Рослаўскі Ісідар, протаіерэй Мікалай Сакалоў, протаіерэй Дзімітрый Смірноў, протаіерэй Аляксандр Мякінін, протаіерэй Дзімітрый Карпенка, протаіерэй Аляксандр Кароткі, протаіерэй Павел Сярдзюк, ігумен Серапіён (Міцько), ігумен Мітрафан (Шкурын), іераманах Дзімітрый (Першын), Аляксандр Уладзіміравіч Бугаеўскі, Раман Міхайлавіч Конь, Яўген Канстанцінавіч Нікіфараў, Алена Яўгенаўна Зянкевіч, Валянцін Уладзіміравіч Лебедзеў, Кацярына Пятроўна Арлова, Маргарыта Барысаўна Нялюбава (сакратар Камісіі).
Члены Камісіі разгледзелі праекты дакументаў на тэму «Прынцыпы і метады місіі сярод карэнных і малалікіх народаў Расіі», «Канцэпцыя дабравольніцкага служэння ў Рускай Праваслаўнай Царкве» і інш., а таксама шэраг пытанняў, якія тычацца арганізацыі далейшай працы Камісіі.