Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне камісіі па царкоўнай асвеце і дыяканіі Міжсаборнай прысутнасці

11 кастрычніка 2018

top.jpg

10 кастрычніка 2018 года адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па царкоўнай асвеце і дыяканіі Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы. Сустрэча прайшла ў Маскоўскім гісторыка-культурным асветніцкім цэнтры «Адкрыццё» пры храме святых бяссрэбранікаў і цудатворцаў Касмы і Даміяна на Марасейцы.

Пасяджэнне камісіі ўзначаліў яе старшыня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У працы Камісіі ўзялі ўдзел: мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент, мітрапаліт Варонежскі і Ліскінскі Сергій, мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый, мітрапаліт Запарожскі і Мелітопальскі Лука, мітрапаліт Смаленскі і Рослаўскі Ісідар, епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман, протаіерэй Дзімітрый Смірноў, протаіерэй Аляксандр Мякінін, протаіерэй Дзімітрый Карпенка, протаіерэй Ігар Кропачаў, протаіерэй Аляксандр Кароткі, протаіерэй Павел Сярдзюк, ігумен Серапіён (Міцько), ігумен Мітрафан (Шкурын), іераманах Дзімітрый (Першын), іерэй Вячаслаў Пугачоў, Восіпаў Аляксей Ільіч, Бугаеўскі Аляксандр Уладзіміравіч, Конь Раман Міхайлавіч, Нікіфараў Яўген Канстанцінавіч, Зянкевіч Алена Яўгенаўна, Арлова Кацярына Пятроўна, Нелюбава Маргарыта Барысаўна - сакратар.

Члены камісіі разгледзелі праекты дакументаў «Прынцыпы і метады місіі сярод карэнных, у тым ліку малалікіх народаў Расіі, а таксама іх пастырскае акармленне», «Пастырская апека Рускай Праваслаўнай Царквы аб псіхічна хворых», «Праваслаўная Царква і нетрадыцыйная рэлігійнасць». Мітрапаліт Варонежскі і Ліскінскі Сергій распавёў аб рабоце падкамісіі па пытанню пастырскай апекі над псіхічнахворымі людзьмі, у прыватнасці, аб падрыхтоўцы міжнароднай канферэнцыі «Апека Царквы аб псіхічнахворых» (13-14 лістапада 2018 г., Масква) і секцыі на XXVII міжнародных Калядных адукацыйных чытаннях на тэму «Апека Царквы аб дэпрэсіўных хворых» (26 студзеня 2019 г.).

Church.by