Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі

15 кастрычніка 2019

top.jpg

15 кастрычніка 2019 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.

У рамках пасяджэння былі зацверджаны тэмы магістарскіх прац, а таксама кандыдацкай працы.

Была прадстаўлена справаздача аб становішчы спраў у акадэмічнай бібліятэцы. У цяперашні час фонд бібліятэкі складае каля 65 000 друкаваных выданняў.

Далей былі разгледжаны паступіўшыя прашэнні і абмеркаваны актуальныя пытанні жыцця духоўнай школы. У прыватнасці, Савет прыняў рашэнне адзначаць агульны актавы дзень Мінскай духоўнай акадэміі і Мінскага духоўнага вучылішча.

Church.by

Фотарэпартаж