Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі
22 ліпеня 201721 ліпеня 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў работу чарговага пасяджэння Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.
Пасля прыняцця парадку дня начальнік вучэбна-метадычнага аддзела К. У. Пастухова прадставіла інфармацыю аб выніках паспяховасці студэнтаў магістратуры і аспірантуры і аб пераводзе магістрантаў і аспірантаў на чарговы год навучання.
Першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў выступіў з дакладам аб выніках уступных іспытаў у аспірантуру і магістратуру. Па выніках уступных іспытаў у аспірантуру было залічана 15 чалавек, на дзённае аддзяленне першага курса магістратуры прыняты 21 чалавек, 11 чалавек сталі студэнтамі магістратуры па завочнай форме навучання.
Загадчык аддзялення завочнага навучання, іерэй Раман Арцёмаў, прадставіў на зацвярджэнне праект раскладу ўстанованчных і экзаменацыйных сесій завочнага аддзялення Мінскай духоўнай акадэміі.
Таксама ў ходзе работы пасяджэння былі зацверджаны нормы вучэбнай нагрузкі прафесарска-выкладчыцкага саставу ў акадэміі на 2017-2018 навучальны год і разгледжаны шэраг арганізацыйных пытанняў.