Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі
09 лістапада 20178 лістапада 2017 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.
Савет зацвердзіў тэмы магістарскіх і кандыдацкіх работ магістрантаў і аспірантаў 1-га года навучання.
Заслухаўшы паведамленне дацэнта кафедры апалагетыкі іерэя Сергія Цімашэнкава аб дзейнасці місіянерскіх курсаў пры МінДА, члены Вучонага савета далі курсам станоўчую ацэнку і даручылі адміністрацыі прапрацаваць пытанне больш цеснай інтэграцыі курсаў у акадэмічнае жыццё.
Была зацверджана праграма Актавага дня Мінскай духоўнай акадэміі, які адбудзецца 12 лістапада.
Прарэктар па навуковай рабоце МінДА, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Аляксандр Валер'евіч Слесараў правёў кароткую прэзентацыю новых акадэмічных выданняў.
Былі разгледжаны і іншыя бягучыя пытанні жыцця Мінскай духоўнай акадэміі.