Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі

22 снежня 2017

top.jpg

21 снежня 2017 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.

Савет зацвердзіў тэмы дысертацый, вучэбныя праграмы дысцыплін кафедр і палажэнне аб курсах павышэння кваліфікацыі для духавенства Мінскай мітраполіі. Былі абмеркаваны дзеючыя ў акадэміі палажэнні аб падрыхтоўцы дысертацый, пытанні стыпендыяльнага забеспячэння магістрантаў і аспірантаў і перспектывы дзейнасці Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы пры МінДА.

Вучоны савет пастанавіў адкрыць пры Мінскай духоўнай акадэміі іканапісныя курсы «Парфіра», кіраўніком курсаў прызначыць Марыю Валянцінаўну Нецвятаеву і даручыць ёй падрыхтаваць праект палажэння аб курсах.

Вучоны савет таксама пастанавіў заснаваць друкаванае выданне кафедры апалагетыкі — часопіс «Соцыум і хрысціянства».

Church.by

Фотарэпартаж

Loading...