Мітрапаліт Павел узначаліў першае пасяджэнне Аргкамітэта па святкаванню юбілейных дат Жыровіцкага манастыра

14 лютага 2018

top.jpg

13 лютага 2018 года ў Успенскім Жыровіцкім манастыры адбылося першае пасяджэнне Арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы святкавання ў 2020 годзе 550-годдзя з'яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзя яе паўторнага здабыцця і 500-годдзя з часу заснавання Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага манастыра. Пасяджэнне ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, старшыня Арганізацыйнага камітэта.

На пасяджэнні прысутнічалі: архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, намеснік Успенскага Жыровіцкага манастыра, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі, намеснік старшыні Аргкамітэта; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, старшыня Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, старшыня Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускай Праваслаўнай Царквы; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; протаіерэй Мікалай Коржыч, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства — сакратар Арганізацыйнага камітэта; Сяргей Раўнейка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці; Дзмітрый Семянкевіч, намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь; Юрый Касіцкі, начальнік аддзела па ўзаемадзеянню са сродкамі масавай інфармацыі, па справах рэлігій і нацыянальнасцей Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта; Сяргей Шулейка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама; Алег Таргонскі, старшыня Слонімскага раённага выканаўчага камітэта; кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў, супрацоўнікі Мінскіх духоўных школ і Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення.

У пачатку пасяджэння прысутных вітаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

У ходзе работы Арганізацыйнага камітэта быў заслуханы і абмеркаваны план мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання будучых юбілейных дат. У рамках пасяджэння адбылося абмеркаванне такіх пытанняў, як: прынясенне ў бягучым годзе Жыровіцкай іконы Божай Маці ва ўсе епархіяльныя цэнтры Беларускага Экзархату; магчымасць прынясення ў верасні 2019 года ў горад Мінск і Жыровіцкую абіцель пачэснай галавы велікамучаніка Панцеляімана з Рускага Панцеляіманава манастыра на Святой Гары Афон; правядзенне комплексу праектных і рамонтна-будаўнічых работ па рамонце і рэканструкцыі манастырскіх будынкаў, добраўпарадкаванню прылеглай тэрыторыі як абіцелі, так і населенага пункта Жыровічы ў цэлым і іншыя.

Па заканчэнні работы пасяджэння Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі падзякаваў членам Аргкамітэта і выказаў надзею на плённую і паспяховую сумесную працу.

Па выніках пасяджэння Арганізацыйнага камітэта адбылася прэс-канферэнцыя, на якой у ходзе гутаркі журналістаў з прадстаўнікамі Царквы, органаў дзяржаўнай улады і грамадскасці быў асветлены асноўны спектр запланаваных мерапрыемстваў у кантэксце юбілейных дат.

МінДС / Church.by

Фотарэпартаж