Мітрапаліт Павел узначаліў выпускныя ўрачыстасці Мінскага духоўнага вучылішча

22 чэрвеня 2019

top.jpg

22 чэрвеня 2019 года ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыўся ўрачысты выпускны Акт Мінскага духоўнага вучылішча.

Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ў акадэмічным храме ў гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага была здзейснена Бажэственная літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), архімандрыт Аляксій (Шынкевіч), дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Андрэй Бабушкін, выкладчыкі вучылішча і госці ў свяшчэнным сане.

За Літургіяй маліліся выпускнікі духоўнага вучылішча, выкладчыкі, настаўнікі і члены іх сем'яў, а таксама шматлікія госці, якія маюць дачыненне да 30-гадовай гісторыі Мінскага духоўнага вучылішча.

Богаслужэбныя спевы выканаў зводны хор Мінскага духоўнага вучылішча пад кіраваннем Наталлі Мядзведзь.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў архімандрыт Аляксій (Шынкевіч).

Па заканчэнні богаслужэння ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі мітрапаліт Павел узначаліў урачысты выпускны Акт, на якім былі ўручаны дыпломы і падзякі выпускнікам.

З павагай да руплівай працы ў славу Святой Царквы Хрыстовай і ў сувязі з 30-годдзем Мінскага духоўнага вучылішча, Патрыяршы Экзарх уручыў узнагароды Беларускай Праваслаўнай Царквы і граматы заслужаным выкладчыкам і працаўнікам вучылішча.

Па завяршэнні выпускнога Акта адбыўся святочны канцэрт, падрыхтаваны выкладчыкамі і выпускнікамі духоўнага вучылішча. 

Church.by

Фотарэпартаж