Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі

12 снежня 2018

top.jpg12 снежня 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел: епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі і іншыя члены Савета.

Бягучае пасяджэнне было прысвечана, галоўным чынам, падрыхтоўцы да будучага Агульнага сходу Мінскай епархіі, які адбудзецца 20 снежня. Савет зацвердзіў парадак дня, рэгламент епархіяльнага сходу і састаў органаў, якія суправаджаюць яго дзейнасць: прэзідыума, сакратарыята, рэдакцыйнай і падліковай камісій.

Савет таксама разгледзеў пытанні дысцыплінарнага характару.

Church.by

Фотарэпартаж