Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі БДУ

26 чэрвеня 2018

top.jpg

26 чэрвеня 2018 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.

У пачатку пасяджэння прарэктар па вучэбнай рабоце Ірына Пятроўна Латушка прадставіла справаздачу аб працы лектарскай групы музея Бібліі, які дзейнічае пры Інстытуце.

Протаіерэй Сергій Гардун, першы прарэктар Інстытута, далажыў аб размеркаванні студэнтаў у 2018 годзе.

Адбылося зацвярджэнне справаздачы старшыні Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі і справаздачы па выніках навуковай работы ў Інстытуце за 2017/2018 навучальны год. Савет таксама зацвердзіў графік адукацыйнага працэсу і рабочых вучэбных планаў на 2018/2019 навучальны год.

Загадчыкі кафедр рэкамендавалі шэраг выдатных выпускнікоў у магістратуру і аспірантуру.

У завяршэнне былі разгледжаны бягучыя пытанні жыцця Інстытута.

Church.by

Фотарэпартаж